На курапацкім камяні выбілі надпіс «Ахвярам сталінізму»

Сябры грамадзкага камітэту дзеля ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій перарабілі закладны курапацкі камень у памятны знак.

09.10.2007 / 12:01

Сябры грамадзкага камітэту дзеля ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій перарабілі закладны курапацкі камень у памятны знак.

У 1989 годзе на камяні была ўсталяваная шыльда, на якой было напісала, што ў адпаведнасьці з пастановай Савету міністраў ў гэтым лясным масіве будзе ўзьведзены помнік ахвярам рэпрэсій.

Гэтую шыльду ў 2005 годзе скралі з каменя невядомыя вандалы. Сябры грамадзкага камітэту дзеля ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій сёлета аднавілі шыльду і ў мінулыя выходныя ўсталявалі яе на задняй частцы каменя. А сьпераду выбілі словы «Ахвярам сталінізму».

На закладным камяні цяпер нанесеныя і выявы сьвятых. Мяркуецца, што на сваю ініцыятыву гэта зрабіў мастак Анатоль Кузьняцоў. Ён намаляваў выявы сьвятых і на іншых курапацкіх камянях.

Ганна Соўсь, Радыё Свабода