Магілеўскі ЗАГС: за нашымі нявестамі прыязджаюць жаніхі з 30 краін

14.01.2014 / 17:06

У 2013 годзе ў ЗАГСе Магілёўскага Гарвыканкама рэгістрацыі шлюбаў з замежнымі грамадзянамі склалі ажно 7% з агульнай колькасці. Аб гэтым паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі начальнік ЗАГСа Галіна Аношка.

Геаграфія пражывання жаніхоў досыць разнастайная: за нявестамі ў Магілёў прыязджалі мужчыны з 29 дзяржаў. У той жа час у ліку замежных нявест фігуравалі толькі прадстаўніцы Расіі, Украіны, Арменіі і Азербайджана.