Электронныя праязныя білеты будуць аформленыя па-беларуску — фотафакт

Прадэманстраваўшы расейскамоўны ўзор, «Мінсктранс» атрымаў мноства скаргаў.

17.01.2014 / 15:11

З 1 лютага мінчукі будуць ездзіць на грамадскім транспарце па-новаму. Да 1 сакавіка ўвесь наземны транспарт абсталююць электроннымі кампосцерамі, а з 1 мая АСКАП запрацуе на ўсім сталічным транспарце.

Прыемна, што праязныя білеты па-ранейшаму будуць аформлены па-беларуску. Раней у інтэрнэце з'явіліся фатаздымкі карткі з надпісамі па-расійску, але ў «Мінсктрансе» патлумачылі, што гэта тэставая картка ад распрацоўшчыка.

З нагоды з'яўлення выявы карткі ў сеціве на адрас «Мінскранса» прыйшло многа скаргаў, і карткі для продажу аформілі па-беларуску.

КХ