На Майдане будуюць вартавую вежу ФОТА

28.01.2014 / 19:57

На барыкадзе, якая перакрывае вуліцу Інстытуцкую, каля верхняга выхаду са станцыі метро «Храшчацік», мітынгоўцы будуюць вартавую вежу.

Будаўніцтва вядзецца прафесійна.

У якасці матэрыялаў для вежы выкарыстоўваюцца драўляныя брусы. Сама вежа, як задумана, будзе вышынёй больш за 5 метраў, верхняя пляцоўка мусіць мець плошчу каля аднаго квадратнага метра.