На Майдане змайстравалі бульбастрэл ФОТА, ВІДЭА выпрабаванняў

28.01.2014 / 22:03

Актывісты, якія ахоўваюць захоплены будынак мэрыі Кіева, змайстравалі «бульбастрэл» (або «бульбяную гармату»).

Прыладу, якая страляе бульбай, змайстравалі члены 2-й сотні самаабароны ўсеўкраінскага аб'яднання «Свабода». Выкарыстоўваць яе плануецца для абароны будынка.

Невялікае відэа з выпрабаваннем прылады выкладзена на YouTube.