Беларускія прыгажуні скараюць сусьветныя подыюмы

Юлія Сіндзеева з Мар'інай Горкі стала другой віцэ‑міс на прэстыжным конкурсе ў Токіё.

17.10.2007 / 09:17


Юлія Сіндзеева

Юлія Сіндзеева стала другой віцэ‑міс на прэстыжным конкурсе ў Токіё. Прыгажосьць беларускі зачаравала журы. Яна абышла ўсіх прэтэндэнтак з былога Саюзу і саступіла толькі грачанцы і мэксыканцы. Летась Юлія Сіндзеева заняла другое месца ў нацыянальным конкурсе прыгажосьці й стала чацьвёртай прыгажуняй Эўропы. У сьнежні Юлія прэзэнтуе нашу краіну ў конкурсе «Міс сьвету». Яго фінал пройдзе ў Пэкіне.

ont.by

Фота tvr.by

Глядзі яшчэ:
Міні-міс сьвету — беларуска