Святлана Алексіевіч: «Самае важнае — што беларусы падтрымліваюць Украіну»

03.03.2014 / 10:26

«Нічога новага пра ўкраінскую сітуацыю я не скажу. Канечне, гэта Расія і яе імперскія амбіцыі, — сказала «Нашай Ніве» пісьменніца Святлана Алексіевіч. — Аднак калі гаварыць пра Украіну, вельмі не хочацца крытыкаваць новы ўрад, ягоныя памылкі, памылкі дэмакратаў. Зусім не хочацца гаварыць пра новую ўладу дрэнна. Як няма жадання казаць банальнасці. Я жыву ў цэнтры, недалёка ад помніка Шаўчэнку, і самае важнае для мяне, што пасля кожнай ночы помнік літаральна абсыпаны кветкамі, да яго прыносяць свечкі. Вось гэта вельмі важна — што беларусы падтрымліваюць Украіну».

ЮУ