У Беларусі зьявіцца Нацыянальны гістарычны музей

Плянуецца, што Нацыянальны гістарычны музей з’явіцца на базе Нацыянальнага музэю гісторыі і культуры.

22.10.2007 / 18:18

У Беларусі з’явіцца нацыянальны гістарычны музей.

Прэзідэнт Беларусі сёння даручыў Міністэрству культуры сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук у наступным годзе стварыць канцэпцыю новага музея, паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе беларускага лідэра.

Плануецца, што нацыянальны гістарычны музей з’явіцца на базе Нацыянальнага музея гісторыі і культуры. Ён павінен стаць адной з вядучых устаноў культуры рэспублікі.

Кіраўнік дзяржавы таксама падтрымаў ідэю капітальнага рамонту і рэстаўрацыі аднаго з будынкаў музея на вуліцы Фрунзе, 19, у Мінску. У 2008 годзе на гэтыя мэты будуць выдзелены фінансавыя сродкі.

БелТА