Памежная служба Украіны: У Крыме — да 30 тысяч расійскіх вайскоўцаў

08.03.2014 / 14:48

«Папярэдне вайскоўцаў Расійскай Федэрацыі задзейнічана цяпер каля 30 тысяч», — паведаміў на прэс-канферэнцыі дырэктар дэпартамента персаналу Дзяржпагранслужбы Украіны генерал-палкоўнік Міхаіл Коваль.

«Інтэрфакс-Украіна» звяртае ўвагу, што ён не ўдакладніў, колькі цяпер ўкраінскіх вайскоўцаў знаходзіцца ў Крыме, адзначыўшы, што гэта ўсе аб'яднанні і часткі памежных войскаў, а таксама Узброеных сіл Украіны, якія дыслакуюцца ў Крыме.