Жбанаў збіраўся паставіць у Мінску скульптуру хакеіста

Сёння ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адкрываецца мемарыяльная выстава Уладзіміра Жбанава «Ад мяне».

12.03.2014 / 20:30

Творца, які памёр два гады таму, атрымаў вядомасць шэрагам гарадскіх скульптур.

Першай з іх была «Незнаёмка», усталяваная ў 1998 годзе ў Міхайлаўскім скверы. Пазней там жа з’явіліся «Курэц» і «Дзяўчынка з парасонам», «Дама з сабачкам» і «Фатограф» на Камароўскім рынку, «Экіпаж» ля Мінскай ратушы.

Арганізатары выставы хочуць паказаць публіцы невядомага Жбанава.

У музеі будуць паказаны іншыя творы скульптара, якія мусілі быць усталяваныя ў Мінску. Так, Жбанаў планаваў паставіць каля ўваходу ў гатэль «Мінск» швейцара.

Потым высветлілася, што ставіць скульптуры на праспекце забаронена.

Каля «Чыжоўка-Арэны» Жбанаў спадзяваўся паставіць скульптуру «Паядынак», прысвечаную хакею.

Але дарабіць яе не паспеў.

Выстава будзе працаваць да 29 сакавіка.

Мікіта Капкоў, паводле minsknews.by