Іларыёнаў: Пуціна чакае Гаагскі трыбунал

15.03.2014 / 01:13

Агрэсія супраць суседніх дзяржаваў — дастатковая падстава для таго, каб трапіць у Гаагскі трыбунал, — лічыць былы дарадца прэзідэнта Расіі Андрэй Іларыёнаў, які цяпер працуе ў аналітычным цэнтры ў ЗША. — І гэта яшчэ найлепшае, што можа яго чакаць, — дадаў ён.

Гэтыя заявы ён зрабіў у часе «Шоу Савіка Шустэра» на ўкраінскім тэлебачанні 15 сакавіка.

СГ