Украіна адправіла войскі на мяжу з Расіяй

19.03.2014 / 23:03

Украіна разгорне паблізу мяжы з Расіяй тактычныя групы ўзброеных сіл, заявіў у сераду, 19 сакавіка, сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Парубій.

Таксама, па словах Парубія, Кіеў падрыхтаваў зварот да гарантаў бяспекі Украіны аб правядзенні на сваёй тэрыторыі сумесных вучэнняў.

Службе бяспекі Украіны, Міністэрству ўнутраных спраў і узброеным сілам загадана выконваць даручэнне аб прывядзенні ў поўную баявую гатоўнасць.