Кіраўнік Узброеных сіл Літвы: У нас ёсць чым страляць, і калі трэба — стрэлім

19.03.2014 / 23:27

Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Літвы, генерал-лейтэнант Арвідас Поцюс сцвярджае, што пры неабходнасці ў літоўскай арміі будзе з чаго страляць.

Арвідас Поцюс

Пра гэта ён заявіў на палігоне ў Пабрадзе, дзе адбыліся баявыя стрэльбы артылерыйскага батальёна імя генерала Рамуальдаса Гедрайціса брыгады мотапяхоты.

«Гэтыя вучэнні, як і іншая інтэнсіўная баявая падрыхтоўка, з'яўляюцца выразным сігналам кожнаму агрэсару аб тым, што ў нас ёсць з чаго страляць, і пры неабходнасці мы стрэлім», — сказаў Поцюс.

Паводле яго слоў, такія вучэнні з'яўляюцца і важным сігналам для жыхароў Літвы, што войска гатова абараняць краіну і неадкладна выконваць даручаныя ёй задачы, а калі спатрэбіцца і з саюзнікамі.