На расійскім Алтаі два шасцікласнікі павесіліся на турніку
20.03.2014 / 09:37
У Кош-Агачскім раёне рэспублікі Алтай (Расія) двое падлеткаў здзейснілі самагубства.
Загінулыя хлопчыкі, 2001 і 2002 гадоў нараджэння, былі вучнямі 6 класа. Іх целы знайшлі ў сераду, 19 сакавіка, павешанымі на турніку на тэрыторыі жывёлагадоўчай стаянкі ва ўрочышчы Казыл-Кечу.
Пра знікненне падлеткаў у паліцыю паведаміла дырэктар мясцовай школы. Яна распавяла, што 18 сакавіка школьнікі сышлі з хаты.
Падлеткі жылі ў сяле Кызыл-Таш. Урочышча, дзе былі знойдзеныя іх целы, размешчана за 20 кіламетраў ад Кызыл-Таша.