Кабякоў: Тарыфы на электрычнасьць і цяпло вырастуць

26.10.2007 / 12:22

У 2008 годзе ў Беларусі чакаецца рост тарыфаў на электрычную і цеплавую энегію. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер Андрэй Кабякоў 26 кастрычніка, адказваючы на пытанні парламентарыяў.

Пры гэтым намеснік кіраўніка ўрада не стаў называць канкрэтны кошт газу, зыходзячы з якога ўрад разлічвае чаканы кошт электрычнай і цеплавой энергіі ў будучым годзе. "Перамовы з расійскім бокам яшчэ ідуць, паколькі ёсць пэўныя калідоры, якія дазволяць дзейнае пагадненне ўзгадняць на розных узроўнях. Таму казаць аб нейкай канкрэтнай лічбе, якая намі закладваецца ў разлікі, я б цяпер не стаў. Ёсць розныя варыянты разлікаў, але абсалютную лічбу мы пакуль не зафіксавалі", — сказаў А.Кабякоў.

Паводле яго слоў, павелічэнне тарыфаў на цеплавую і электрычную энергію чакаецца, а велічыня гэтага росту будзе залежаць ад вынікаў перамоўнага працэсу.

Аляксей Арэшка, БелаПАН