Чарнобыльскі шлях пройдзе ў Курапаты

07.04.2014 / 18:09

Радыё Свабода

Апазыцыя вырашыла кардынальна памяняць маршрут традыцыйнага шэсьця ў дзень гадавіны аварыі на ЧАЭС.

Сёньня адбылося паседжаньне аргкамітэта Чарнобыльскага шляху-2014. Яго сябры вырашылі зьмяніць маршрут, які традыцыйна складаўся 26 красавіка кожнага году,— да чарнобыльскай капліцы на Плошчы Бангалор. Аргкамітэт вырашыў пакінуць месца збору ранейшым — ля кінатэатра «Кастрычнік», час 12 гадзін. Далей плянуецца прайсьці па вуліцах Сурганава і Якуба Коласа ў Курапаты.

Заяўкі ў менскі гарадзкі і раённы выканаўчыя камітэты будуць пададзеныя 9 красавіка. Заяўнікамі зьбіраюцца выступіць Марына Хоміч, Ільля Дабратвор, Анатоль Сідарэвіч і Аляксей Янукевіч. Пасьля шэсьця і мітынгу Курапатах пройдзе талака.