Генпракурор: Вінаватыя ў выбухах у Віцебску дагэтуль не ўстаноўлены

П. Міклашэвіч пацьвердзіў, што затрыманы супрацоўнік УКДБ па Віцебскай вобласьці, якому прад’яўлена абвінавачаньне ў незаконным захоўваньні боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

31.10.2007 / 16:43

Вінаватыя ў арганізацыі і ажыццяўленні выбухаў у грамадскіх месцах у Віцебску ў верасні 2005 года дагэтуль не ўстаноўленыя, расследаванне працягваецца.

Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 31 кастрычніка паведаміў генеральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч.

Пры гэтым, паводле яго слоў, у ходзе расследавання «не адзін дзесятак асоб» прыцягнуты да адказнасці за незаконны абарот зброі, боепрыпасаў. «Работа праведзена каласальная», — сказаў ён.

Генпракурор пацвердзіў, што цяпер затрыманы супрацоўнік УКДБ па Віцебскай вобласці, якому прад’яўлена абвінавачанне ў незаконным захоўванні боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. «На гэтым этапе расследавання яго дачыненне да выбухаў не ўстаноўлена», — дадаў П.Міклашэвіч.

БелаПАН