9 мая ў Мінску адбудзецца традыцыйнае шэсце

02.05.2014 / 14:08

Традыцыйнае шэсце ў гонар Дня Перамогі адбудзецца 9 мая ў Мінску. Пра гэта сёння журналістам паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны Беларусі Уладзімір Макараў.

Шэсце пройдзе з 10.00 да 11.00 па праспекце Незалежнасці і завершыцца ўскладаннем кветак і вянкоў да манумента Перамогі. Пачнецца шэсце ад скрыжавання праспекта Незалежнасці і вул. Янкі Купалы.

Сваё майстэрства гледачам прадэманструе асабісты склад роты ганаровай варты.

Урачыстасці ў святочны дзень пройдуць па ўсёй краіне, а завершыць іх у 22.00 салют.