Фінал «Еўрабачання»-2014: ўсе ўдзельнікі і песні
10.05.2014 / 21:54
У Капенгагене сёння праходзіць фінал «Еўрабачання».
За першае месца пазмагаюцца 26 выканаўцаў. Два дзясяткі з іх, у тым ліку і беларус Тэа (Юрый Вашчук), прабіліся ў фінал праз паўфіналы. Без адбору выступяць Брытанія, Іспанія, Германія, Італія, Францыя, пераможца мінулага (і гаспадыня сёлетняга «Еўрабачання») Данія.
Пішыце ў каментарах, чый выступ Вам спадабаўся найбольш.