Статкевіч папрасіў болей пісаць палітвязню Васьковічу

11.05.2014 / 00:47

Палітвязень, экс-кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч папрасіў болей пісаць іншаму палітвязню Яўгену Васьковічу, каб падтрымаць хлопца, які зараз знаходзіцца ў адзіночцы.

Пра гэта паведаміла ў фб жонка Міколы Статкевіча, асуджанага на шэсць гадоў зняволення, Марына Адамовіч.

Статкевіч і Васьковіч разам знаходзяцца ў магілёўскай турме №4

212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а, турма №4.

Яўген Васьковіч быў асуджаны на сем гадоў зняволення за спробу падпалу ў ноч на 17 кастрычніка 2010 года будынка КДБ у Бабруйску: у будынак былі кінутыя бутэлькі з запальнай сумессю.