Беларуская «Супермадэль свету»: «Майму джыпу на расійскіх нумарах у Мінску прабілі колы»

Кацярына Зінгарэвіч (Даманькова) адзначае, што аўто з беларускімі нумарамі не пацярпелі.

11.05.2014 / 12:49

Мадэль Кацярына Зінгарэвіч (Даманькова) пакінула запіс у Інстаграме, у якім скардзіцца, што яе джып з расійскімі нумарамі стаў ахвярай хуліганаў.

У машыне пракалолі ўсе колы, а таксама выбілі вокны. Суседнія аўто з беларускай рэгістрацыяй засталіся цэлымі.

«Мяне вырашаюць пакараць за тое, што я звязаная з Расіяй? Ваша пакаранне ўжо грукаецца да вас ў дзверы ў выглядзе барадатай «жанчыны», — абураецца яна.

* * *

Кацярына Даманькова нарадзілася ў 1988 у Мінску. У 2006 яна перамагла ў конкурсе «Супермадэль свету» ў ЗША. У 2010-м дзяўчына падпісала кантракт са сусветна вядомым брэндам жаночай бялізны Victoria's Secret.

Даманькова выйшла замуж за расійскага бізнэсмена Антона Зінгарэвіча.

Nashaniva.com