Народнаму артысту Беларусі Сяргею Жураўлю – 60

01.06.2014 / 11:04

Ён нарадзіўся 1 чэрвеня 1954 года ў Мінску.

У 1976 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс А.І.Бутакова).

З 1976 па 1985 год працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача. З 1985 года працуе ў Беларускім Дзяржаўным моладзевым тэатры. З’яўляўся мастацкім кіраўніком тэатральнага праекта «Нікола-тэатр». З 2009 года – у складзе трупы Купалаўскага тэатра.

Лаўрэат прэміі імя Ігната Буйніцкага (1999), Народны артыст Беларусі (2011).