Вялікая хмара ідзе на Мінск з паўночнага захаду. У Ратамцы ўжо грымае

16.07.2014 / 12:06

Пасля абеду ў Мінску чакаецца вялікая навальніца.

Дажджы сёння пройдуць і на захадзе Беларусі, але залеву сіноптыкі чакаюць толькі ў самым цэнтры краіны.

Максімальная тэмпература паветра складзе плюс 26. Лагодна-цёплыя дні чакаюць нас і ў канцы тыдня. Начныя тэмпературы ў наступныя два тыдні, як чакаецца, будуць у дыяпазоне ад 15 да 18 градусаў, дзённыя — 21-26 градусаў на большай частцы тэрыторыі краіны.

Толькі на Гомельшчыне абяцаюць гарачавата — 27—28 градусаў.

Рэдка калі так доўга трымаецца камфортнае цяпло без спёкі.

СГ