Капскі: Гэта мой апошні сезон на чале БАТЭ

06.08.2014 / 00:47

Пра гэта старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскі заявіў у інтэрв'ю Прессболу.

By.tribuna.com

Гэта мой апошні сезон на чале БАТЭ. Я наогул ведаў пра гэта і раней. Нават месяц таму. Але ў гэтай сітуацыі не мог пакінуць каманду.

Бо не павінен быў сысці лузэрам. А зараз я спакойны.

У нас ёсць выдатны стадыён, за які дзякуй усім, хто прыклаў да яго руку. І мы забяспечылі заўзятарам як мінімум еўракубкавую восень у Лізе Еўропы.

А я, шчыра кажучы, вельмі стаміўся. І ўжо хачу пабыць простым чалавекам, простым гледачом.