У Брэсце людзі біліся за цукар са зніжкай ВІДЭА

11.08.2014 / 17:47

10 жніўня на YouTube з'явіўся відэаролік з загалоўкам «Брэст. Алмі. Бойка за цукар».

Дзеянне, відаць, адбываецца ў гіпермаркеце на праспекце Рэспублікі, які нядаўна адкрыўся. Варта адзначыць, што дэфіцыту цукру ў горадзе не назіраецца, а масавы ажыятаж выкліканы, хутчэй за ўсё, нейкай акцыяй на дадзены тавар. Магчыма, цукар прадавалі са значнай зніжкай.