НАТА: Расійскае ваеннае ўварванне ў Украіну «вельмі верагоднае»

11.08.2014 / 18:25

Генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн лічыць вельмі верагодным ўвод расейскіх войскаў ва Украіну пад выглядам міратворчай або гуманітарнай місіі.

Пра гэта Расмусэн сказаў агенцтву Reuters. Адказваючы на пытанне, як бы ён ацаніў шанцы ваеннай інтэрвенцыі, генеральны сакратар НАТА сказаў: «Ёсць вельмі вялікая верагоднасць».

Расмусэн звярнуў увагу на тое, што Расія працягвае рыторыку аб неабходнасці гуманітарнай місіі і ўзмацняе ваенную прысутнасць паблізу ўкраінскай мяжы, што можа быць выкарыстана для «нелегальнай ваеннай аперацыі» ва Украіне.