У Мінску затрымалі 21-гадовага гандляра спайсамі

14.08.2014 / 16:04

Як паведамілі ў УУС Мінаблвыканкама, 13 жніўня ў сталіцы затрымалі мінчука, які займаўся вырабам і продажам сумесяў для палення. У яго знайшлі каля 800 грамаў спайсаў (прыкладна 1600 доз).

На гандляра выйшлі праз спажыўцоў спайсаў. Пад лабараторыю малады чалавек наймаў гараж. Сумесі для палення ён вырабляў з табакі і псіхатропнага рэчыва, якое замаўляў праз інтэрнэт. Гатовы прадукт прадаваў праз «закладкі»: пакідаў у пэўным месцы, а пасля аплаты называў яго кліенту.

Заведзена крымінальная справа. Хлопцу пагражае да 13 гадоў калоніі.

КМ