У Маскве часова зачынілі чатыры «Макдональдсы»

20.08.2014 / 19:56

У выніку праверкі Расспажыўнагляду, у чатырох рэстаранах хуткага харчавання «Макдональдс» у Маскве былі выяўленыя Шматлікія парушэнні патрабаванняў санітарнага заканадаўства, іх дзейнасць часова прыпыненая.

Распачатыя справы аб адміністрацыйных правапарушэннях, іх матэрыялы рыхтуюцца для перадачы ў судовыя органы. Праверка рэстаранаў будзе працягнутая.

У сваю чаргу прадстаўнікі сеткі адзначылі, што вывучаюць сутнасць прад'яўленых прэтэнзій і зробяць усё магчымае для хутчэйшага аднаўлення працы рэстаранаў і працягу паспяховай дзейнасці «Макдональдс» у Расеі.