Mail.ru цалкам выкупіла «Вконтакте»

16.09.2014 / 15:13

Расійская інтэрнэт-кампанія Mail.ru Group абвясціла, што набыла пазасталыя 48,01% сацыяльнай сеткі «Вконтакте» за 1,47 млрд даляраў.

Такім чынам, Mail.ru цалкам кансалідавала «Вконтакте». Раней кампаніі належала доля ў 51,99%.

Уладальнікам выкупленай долі быў інвестыцыйны фонд United Capital Partners.

У красавіку з пасады генеральнага дырэктара кампаніі «ВК» сышоў яе заснавальнік Павал Дураў. Прычынай такога рашэння ён назваў абмежаванне свабоды ў кіраванні кампаніяй.