Першая ракетка Брытаніі падтрымала рэферэндум: Найважнейшы дзень для Шатландыі

18.09.2014 / 13:48

Першая ракетка Вялікабрытаніі, шатландзец Эндзі Марэй у дзень гістарычнага рэферэндуму заявіў пра сваю падтрымку незалежнасці Шатландыі, за што быў падвергнуты тролінгу з боку карыстальнікаў Twitter, якія не падзяляюць яго пазіцыю.

The Scottish Sun

«Найважнейшы дзень для Шатландыі сёння! Негатыў з боку кампаніі супраць незалежнасці апошніх дзён цалкам перакуліў мае погляды. З нецярпеннем чакаю вынікаў! Давайце зробім гэта», — напісаў тэнісіст у сваім мікраблогу.

У адказ на гэтую заяву карыстальнікі сталі выказваць сваё расчараванне патрыятычнай пазіцыяй тэніснай зоркі.