У Пецярбургу антываенныя сілы сабраліся ля Казанскага сабора

21.09.2014 / 16:46

У Пецярбургу Марш міру, які не быў узгоднены з мясцовымі ўладамі, праходзіць у фармаце народнага сходу ля Казанскага сабора, дзе сабраліся каля дзвюх тысяч чалавек. Раней актывісты прайшлі ад метро «Горкаўская» праз Траецкі мост да Марсавага поля. Некаторых з дэманстрантаў затрымала паліцыя.

У Навасібірску несанкцыянаваную акцыю разагналі супрацоўнікі паліцыі.