У Расіі каля в. Пабядзілава селі на мель два цеплаходы з фекаліямі

22.09.2014 / 18:42

Пад Казанню на Волзе селі на мель два цеплаходы з фекаліямі і друзам, паведамляе 116kzn.ru.

Выпадак адбыўся 17 верасня. Першай на мель села самаходная ачышчальная станцыя з падсланевымі і фекальнымі водамі. Следам за ёй села баржа з друзам. На шчасце, абодва судны не стварылі перашкод для праходжання іншых судоў па Волзе.

У прэс-службе Прыволжскай транспартнай пракуратуры заявілі, што як толькі будуць вядомыя вынікі праверкі, то вінаватыя будуць пакараныя.