Мясніковіч: Беларусь зацікаўлена ў выхадзе на фінансавы рынак ЗША

22.09.2014 / 20:51

Беларусь зацікаўлена ў выхадзе на фінансавы рынак ЗША. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч сёння на адкрыцці ў Нью-Ёрку першага Беларуска-амерыканскага інвестыцыйнага форуму.

«Для нас вельмі важны выхад на фінансавы рынак ЗША, і мы вельмі разлічваем на канструктыўную сумесную работу на рынку фінансаў. Нашы дзяржаўныя і карпаратыўныя аблігацыі надзейна забяспечаны і маюць даволі высокі ўзровень даходнасці. Нам трэба сумесна ісці ў гэтым напрамку», — заявіў прэм'ер-міністр.

«Супрацоўніцтва ў галіне прамысловага і гандлёвага капіталу больш-менш паспяховае, а што датычыцца фінансаў — тут яшчэ шмат недахопаў», — дадаў Міхаіл Мясніковіч.