НАТА зафіксавала «істотны» адвод расійскіх войскаў з Украіны

24.09.2014 / 16:27

У НАТА заяўляюць, што зафіксавалі «істотны» адвод расійскіх узброеных сіл з усходняй Украіны, але частка войскаў усё яшчэ застаецца там.

Пра гэта паведамляе брытанская служба BBC са спасылкай на словы афіцэра Альянсу Джэя Янсана.

У той жа час, паведаміў Янсан, складана дакладна падлічыць колькасць расійскіх салдат ва Украіне, паколькі частка пунктаў пропуску на мяжы да гэтага часу кантралюецца сепаратыстамі.