Хуліган у Кобрынскім раёне абстраляў з пнеўматычнага пісталета рэйсавы аўтобус

25.09.2014 / 10:58

У Кобрынскім раёне хуліган абстраляў рэйсавы аўтобус з пнеўматычнага пісталета, паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама.

Пра здарэнне паведаміў праваахоўнікам кіроўца аўтобуснага парка.

Ён расказаў, што 23 верасня каля 23.30 невядомы пашкодзіў дзве шыбы ў рэйсавым аўтобусе МАЗ-103, прычыніўшы шкоду на суму Br2,4 млн.

Устаноўлена, што хуліганства здзейсніў 20-гадовы жыхар Брэста. Ён затрыманы. Пісталет канфіскаваны.