Парашэнка: Украіна падасць заяўку аб уступленні ў ЕС у 2020 г.

25.09.2014 / 13:05

фота прэс-службы кіраўніка ўкраінскай дзяржавы

Прэзідэнт Пятро Парашэнка заяўляе, што Украіна мае намер падаць заяўку на атрыманне сяброўства ў Еўрапейскім Саюзе ў 2020 годзе.

Пра гэта ён сказаў, адкрываючы другі этап 12-га пазачарговага з'езда суддзяў.

Ён адзначыў, што ў чацвер прэзентуе грамадскасці сваю праграму рэформаў «Украіна 2020».

«Гэтая праграма прадугледжвае каля 60 рэформаў і спецпраграмы, выкананне якіх дазволіць Украіне падрыхтавацца для таго, каб праз 6 гадоў нам з вамі падалі заяўку на атрыманне сяброўства ў Еўрапейскім Саюзе», — заявіў ён.

Прэзідэнт адзначыў, што адной з найважнейшых рэформ з'яўляецца змяненне судовай сістэмы.

Парашэнка падкрэсліў, што неабходна нанова пабудаваць давер у грамадстве да суддзяў. Як вядома, Кабмін разлічвае цалкам імплементаваць пагадненне аб асацыяцыі з ЕС да 2017.