З-за пажару ў інтэрнаце каледжа ў Гомелі было эвакуіравана больш за 100 чалавек

26.09.2014 / 20:25

З-за пажару ў інтэрнаце аграрна-эканамічнага каледжа ў Гомелі было эвакуіравана больш за 100 чалавек, паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС. 

Пажар быў выяўлены 26 верасня ў 8.38 сістэмай аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі і перадачы апавяшчэння аб надзвычайных сітуацыях «Маланка». У 8.39 у цэнтр аператыўнага кіравання ад вахцёра інтэрната паступіла паведамленне аб задымленні ў пакоі на чацвёртым паверсе. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС адміністрацыяй аб'екта эвакуіраваныя 102 чалавекі.

Пасля прыбыцця да месца ўстаноўлена, што з акна, размешчанага на чацвёртым паверсе пяціпавярховага аднапад'езнага будынка інтэрната, ідзе густы чорны дым. 

Агнём пашкоджана маёмасць у нежылым пакоі плошчай 12 квадратных метраў, які выкарыстоўваўся як склад, закураны сцены. З пакояў на пятым паверсе былі эвакуіраваныя 13 чалавек, адзін з якіх — з выкарыстаннем маскі. Пацярпелых няма.

Прычына пажару і матэрыяльны ўрон высвятляюцца. Пажар лакалізаваны ў 8.51, ліквідаваны — у 8.57.