Літва павялічвае выдаткі на абарону на 30%

03.10.2014 / 17:01

Такія лічбы закладзеныя ў праекце бюджэту на 2015 год. Пра гэта расказаў доктар палітычных навук з Вайсковай акадэміі Літвы Людас Зданавічус, выступаючы на 4-м Кангрэсе даследчыкаў Беларусі ў Коўне. Гэта рэакцыя Літвы на ўзмацненне расійскай пагрозы. Расходы на абарону, такім чынам, дасягнуць 1,1% ад ВУП. НАТА, аднак, рэкамендуе сваім краінам-сяброўкам дасягнуць узроўню вытрат 2% ад ВУП, нагадаў Зданавічус.

Адна з секцый Кангрэсу называецца «Украінскі крызіс — ацэньваючы наступствы». Сярод іншых, у ёй выступілі беларускі аналітык Валер Карбалевіч, былы пасол Польшчы ў Беларусі Марыюш Машкевіч, кіраўнік Калегіума Еўропы Усходняй Варшаўскага ўніверсітэта Ян Маліцкі, літоўскі даследчык Віціс Юрконіс, доктар юрыспрудэнцыі Брэменскага ўніверсітэта, рэдактар часопіса Belarusian Review Кірыл Касцян.

МБ