Бландзінка спрабавала прыпаркавацца 6 разоў ВІДЭА

21.10.2014 / 18:00

У сеціве з'явілася чарговае відэа на тэму «Жанчына за рулём».

Бландзінка ў Празе 6 разоў спрабавала прыпаркавацца на стаянцы. На сёмы раз гэта ў яе сяк-так атрымалася. Аднак дзяўчына стала ўсутыч да суседняй машыны і не змагла адкрыць дзверы. Нядоўга думаючы, яна вылезла праз пасажырскае сядзенне.

Мужчыны, якія здымалі ўвесь гэты працэс на відэа, смяяліся і адпускалі колкія каментары ў адрас бландзінкі.