У Францыі адмаўляюць план перадачы «Містраля» Расіі ў лістападзе

29.10.2014 / 17:59

Французскі бок не пацвярджае на дадзены момант прызначэння даты перадачы першага універсальнага дэсантнага карабля тыпу «Містраль» на 14 лістапада.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік прэс-службы Елісейскага палаца.

«На дадзены момант у нас няма ніякіх звестак аб гэтым. Накіроўвайце пісьмовы запыт», — сказаў супрацоўнік Елісейскага палаца.

Раней віцэ-прэм'ер Расіі Дзмітрый Рагозін заявіў, што першы верталётаносец «Містраль» будзе перададзены расійскаму боку 14 лістапада.