Мінімальны заробак у Беларусі складзе 103 даляры

Сёньня ён складае 93 даляры ў эквіваленце.

19.12.2007 / 15:58

У Беларусі ў 2008 г. плянуецца павялічыць памер мінімальнага заробку да 120% бюджэту пражытачнага мінімуму. Сёньня ён складае 108% БПМ, паведаміла сёньня парлямэнтарыям намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Алена Колас, - перадае БЕЛТА

Зь лістапада да лютага памер бюджэту пражытачнага мінімуму раўняецца 185 тыс. 670 руб. Адпаведна мінімальны заробак - 200 тыс. 524 руб (93 даляры). Пры захаваньні памеру БПМ ён складзе 222 тыс. 804 руб.

Зазначым, што з 1 студзеня ў Літве мінімальны заробак складзе 338 даляраў.