У пятніцу калядны кірмаш на сядзібе БНФ

Сабраныя сродкі пойдуць на падарункі дзеткам зь дзіцячых дамоў.

19.12.2007 / 17:23

Малады Фронт запрашае ўсіх беларусаў наведаць Калядны кірмаш і паслухаць цудоўную беларускую бардаўскую песьню.

На сядзібе партыі БНФ (пр.Машэрава 8, ст.м.Плошча Перамогі) ў 18:00 21 сьнежня адбудзецца кірмаш з нагоды Калядных сьвятаў і канцэрт, у якім возьмуць удзел вядомыя барды Андрэй Мельнікаў і Зьміцер Казлоўскі. Мэтаю мерапрыемства зьяўляецца збор сродкаў на падарункі беларускім дзеткам зь дзіцячых дамоў.

Уваход вольны.

21 сьнежня. 18:00