Крыніца ў «Мінсктрансе»: Праезд у грамадскім транспарце падаражэе да 5 снежня

24.11.2014 / 18:53

 

Фота Кірыла Хілько.

– Праезд будзе каштаваць 4500 рублёў, 5000 рублёў у кіроўцы, 6000 рублёў у аўтобусах экспрэс-маршрутаў. Да 5 снежня ўвядуць [новыя тарыфы],

– расказала крыніца ў «Мінсктрансе».

Афіцыйна «Мінсктранс» не пацвярджае інфармацыю пра падаражанне праезду.

– У нас пакуль такой інфармацыі няма, – паведаміла памочнік генеральнага дырэктара прадпрыемства Зоя Лабатая.

Цяпер адна паездка ў грамадскім транспарце Мінска абыходзіцца ў 4000 рублёў. Квіток у кіроўцы каштуе 4500 рублёў, у аўтобусах экспрэсных маршрутаў – 5500 рублёў.

Папярэдні раз тарыфы на праезд у сталіцы падвышаліся з 9 жніўня 2014 года.