Другі «Дзень вышыванкі» прайшоў пры поўным аншлагу ФОТАРЭПАРТАЖ

У суботу 13 снежня «Арт-Сядзіба» пры падтрымцы Беларускага саюзу мастакоў праводзіць другі па ліку «Дзень вышыванкі». 

13.12.2014 / 18:02

З 15.00 да 22.00 ў холе Палаца Мастацтва працуе выстава традыцыйных і сучасных вышыванак, адзення і сувеніраў ад папулярных моладзевых брэндаў, разнастайных вырабаў рамеснікаў і майстроў. У канферэнц-зале праходзяць майстар-класы па беларускіх тату і стрыт-арце. Для ўдзельнікаў фестывалю праходзяць моўныя конкурсы і розыгрышы падарункаў. Для наведнікаў выступаюць гурты «Амарока», «Знарок», «Наві» ды «Палац».

Хол Палаца мастацтваз быў забіты бітком.

Выстава-продаж вырабаў беларускіх брэндаў.

Кіраўнік Арт-Сядзібы Павал Белавус адчыняе «Дзень вышыванкі».

Выступ народных танцаў ад дзяцячага калектыва «Данс Сіці».

Алесь Пушкін прэзэнтуе шаблоны беларускі татуіровак.

Сярод выставачных шэрагаў было не праціснуцца. Людзі ішлі на выставу чэргамі.

Пятро Клюеў праспяваў наведнікам беларускія калядкі.

Для ўсіх ахвотных быў арганізаваны татуяваны роспіс хной.

Беларускія стрыт-арт мастакі рабілі імправізаваныя роспіс саколак для розыгрышаў.

Выстава-продаж беларускіх аксэсуараў.

Фота Сяргея Гудзіліна