Турчынаў стаў сакратаром Рады бяспекі і абароны Украіны

16.12.2014 / 11:59

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прызначыў былога старшыню Вярхоўнай Рады Аляксандра Турчынава сакратаром Рады нацыянальнай бяспекі і абароны.

Указ аб прызначэнні чакаецца на працягу гадзіны. У 12:30 запланавана прадстаўленне прэзідэнтам сакратара РНБА.

РНБА працуе без сакратара з тых часоў, як сышоў у адстаўку Андрэй Парубій. Яго абавязкі зараз выконвае былы в.а. міністра абароны, намеснік сакратара РНБА Міхаіл Коваль.