Лукашэнка: Наш народ неяк яшчэ церпіць уладу

16.12.2014 / 12:53

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Рады бяспекі.

«Мы з вамі некалі канстатавалі, што галоўныя пагрозы для нашай краіны крыюцца ў эканоміцы, іншых нейкіх пагрозаў, у тым ліку з боку няўрадавых арганізацый, нейкай радыкальнай апазіцыі, яшчэ чагосьці, няма і быць не можа, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Нягледзячы на тое, што ў нас некаторыя крылы апусцілі і перасталі працаваць, народ церпіць гэтую ўладу».

Лукашэнка падкрэсліў, што эканоміка для любой дзяржавы вельмі небяспечны кірунак удару, асабліва для экспартна арыентаванай і асабліва ў цяперашняй сітуацыі.