Прадпрыемствы не будуць выплачваць 30-працэнтны збор пры набыцці валюты для разліку за энерганосьбіты

19.12.2014 / 19:41

Прадпрыемствы не будуць выплачваць 30-працэнтны збор пры набыцці валюты для разліку за энерганосьбіты, паведаміў 19 снежня на брыфінгу ў БелТА першы намеснік кіраўніка Апарату Савета міністраў — кіраўнік сакратарыята прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Забароўскі.

«У краіне ўстаноўлены 30-працэнтны збор пры набыцці валюты на Беларускай валютна-фондавай біржы, акрамя куплі на мэты аплаты на прадастаўленне электраэнергіі і за пастаўленую электраэнергію, газ і нафту», — адзначыў ён.

Чыноўнік запэўніў, што «ўсё меры накіраваныя на тое, каб збіць ажыятаж, які ўзнік на ўнутраным валютным рынку».