У Дыжоне (Францыя) кіроўца з крыкамі «Алах акбар» збіў 11 пешаходаў

Двое з іх атрымалі сур'ёзныя цялесныя пашкоджанні.

22.12.2014 / 08:35

За паўгадзіны мужчына здзейсніў прынамсі пяць наездаў на пешаходаў у Дыжоне, цэнтры французскага рэгіёна Бургундыя. Пасля гэтага паліцыі ўдалося яго арыштаваць. Хутчэй за ўсё, гэта псіхічна неўраўнаважаны чалавек, бо раней ён праходзіў лячэнне ў псіхіятрычнай лякарні.

А ў суботу французскія паліцыянты застрэлілі мужчыну, які кінуўся на іх з нажом і таксама з крыкам «Алах акбар».

«Алах акбар» па-арабску азначае «Бог вялікі». У ісламе гэтая фраза называецца яшчэ «такбір», або «велічанне». Гэта выгук радасці, яго вымаўляюць падчас малітвы, а таксама як баявы кліч.

СГ