Кітай гатовы пры неабходнасці дапамагчы Расіі

22.12.2014 / 09:13

Кітай гатовы пры неабходнасці дапамагчы Расіі, але ўпэўнены, што ў яе дастаткова ўласных магчымасцяў для вырашэння цяперашніх эканамічных праблем, прыводзіць меркаванне міністра замежных спраў КНР Ван І англамоўная кітайская газета China Daily ў панядзелак.

З-за падзення цэнаў на нафту і заходніх санкцый з-за падзей на Украіне расійскі рубель у гэтым годзе абясцэніўся ў адносінах да даляра больш чым на 45%.