Лукашэнка: У Мінску могуць бегаць, гвалтам крычаць

22.12.2014 / 14:29

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы з дакладам памочнікаў прэзідэнта па Гродзенскай і Віцебскай абласцях.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як у сувязі з новаўвядзеннямі ўрада і Нацбанка складваецца сітуацыя ў Віцебскай і Гродзенскай абласцях.

«Я паслухаю і іншых памочнікаў, каб уяўляць карціну не толькі з вуснаў губернатараў, але і з вашых вуснаў, якая сітуацыя на месцах. А яна ж не такая, як у Мінску. Гэта ў Мінску могуць бегаць, гвалтам крычаць, а на месцах можа быць іншая сітуацыя. Якая яна?» — спытаў беларускі лідар.